Следства забылася пра Рыгора Кастусёва?
МУС днямі абвясціла аб завяршэнні следства па справе аб "масавых беспарадках", а экс-кандыдат Кастусёў так і застаўся ў статусе "падазраванага".
"Цішыня — мяне нікуды не выклікаюць і не мяняюць мой статус. Я па-ранейшаму падазраваны па частцы 1 і 2 артыкула 293 КК — масавыя беспарадкі. Па-ранейшаму знаходжуся пад падпіскай аб нявыездзе, па-ранейшаму пад падпіскай аб неразгалошванні таямніцы следства, па першаму званку абавязаны прыходзіць у органы следзтва. Нічога не змянілася, па меншай меры, ніхто мой статус не мяняў", — распавёў Рыгор Кастусёў "Беларускаму партызану".