Скончана расследаванне супраць памежніка, які прапусціў цацачны дэсант

Вайскоўца вінавацяць у парушэнні правілаў нясення памежнай службы, паведамляе interfax.by са спасылкай на Следчы камітэт.

Па словах следчых, усталявана, што 4 ліпеня каля 6 гадзін падданыя Каралеўства Швецыі на лёгкаматорным самалёце перасеклі беларуска-літоўскую мяжу каля населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна.

Нагадаем, што шведы скінулі цацачны дэсант над Мінскам і Івянцом. Да плюшавых мядзведзікаў былі прымацаваныя паперкі з заклікам свабоды слова ў Беларусі. КДБ затрымліваў па справе фатографа Сурапіна, які размясціў здымкі цацак, і рыэлтара Башарымава, які мусіў здаваць шведам жытло. Праз некалькі тыдняў іх выпусцілі з турмы КДБ. Пасля скандалу пасадаў пазбыліся кіраўнік Памежнага камітэта і войскаў супрацьпаветранай абароны.

Фота — bnp.by