Сіноптыкі: у чацвер удзень чакаюцца дажджы і навальніцы
У начныя гадзіны пераважна без ападкаў.
Вецер заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы да 14-ці.
Тэмпература паветра ўначы 9-14 цяпла, у дзённыя гадзіны — 18-25, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net