Сіноптыкі: На Новы год будзе -3 і невялікі снег
На Новы год беларусаў чакае нехалоднае надвор’е, будзе церусіць лёгкі сняжок.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Парашчук: “Мяркуем, што ў навагоднюю ноч будзе слабахалоднае надвор’е. У межах -3...-5 градусаў. Снегу шмат не будзе, але лёгкі будзе ісці”.
Гэтая зіма, паводле галоўнага сіноптыка, вельмі цёплая. Яна на 4-6 градусаў вышэй за кліматычную норму.