Шведы не хочуць пераймаць у Літвы расследаванне "цацачнага дэсанту"
Пра гэта прадстаўнікі шведскай пракуратуры паведамілі ў інтэрв'ю навінаваму агенцтву AFP.
Па іх словах, якія пераказвае delfi.lt, яны не бачаць прычынаў, чаму Швецыя павінна пераняць справу, калі інцыдэнт адбыўся не на яе тэрыторыі.
Нагадаем, што шведскі лёгкаматорны самалёт прыляцеў у Беларусь зранку 4 ліпеня з тэрыторыі Літвы. Шведы скінулі сотні плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі.
Генпракуратура Беларусі звярнулася па дапамогу ў расследаванні да Літвы — у адпаведнасці з міждзяржаўнымі пагадненнямі. 16 студзеня прадстаўнікі Літвы афіцыйна заявілі, што зрабілі ў расследаванні ўсё магчымае, і хочуць, каб Швецыя пераняла крымінальны пераслед.