Школьніку пагражае пакаранне за апаганьванне “белага дому” у Глыбокім
Міліцыя знайшла хлопца, якога падазраюць у тым, што ён разам з саўдзельнікам запэцкаў фарбай будынак райвыканкама.
Ім аказаўся вучань адной з мясцовых школ. Крымінальная справа заведзена па артыкуле 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Калі суд дакажа яго віну, хлопцу пагражае штраф, грамадскія працы або арышт на тэрмін да трох месяцаў.
Як ужо паведамлялася раней, у жніўні невядомыя асобы двойчы абкідалі будынак райвыканкама лямпачкамі, у колбы якіх была запампавана фарба. Пазней пра гэта было напісана на сайце анархістаў. Верагодна, гэта і дазволіла праваахоўнікам выйсці на след падазраванага.