Сёння прапануюць адзначыць Дзень памяці жанчын, пацярпелых ад міліцыі

Яна звярнулася з адкрытым лістом да беларускіх міліцыянтаў, паведамляе сайт кампаніі. У сваім звароце яна прапануе 7 сакавіка адзначаць Дзень памяці жанчын, пацярпелых ад незаконных дзеянняў беларускай міліцыі.

Карач прымяркоўвае гэты дзень да даты смерці салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай, якая забіла сябе 7 сакавіка 2009 года. Жанчына судзілася з міліцыянтам, які збіў яе, але прайграла суд. Нібыта за паклёп Палякову прысудзілі да 2,5 года "хіміі".

У сваёй перадсмяротнай запісцы жанчына напісала, што не будзе зэчкай, бо ні ў чым не вінаватая.