Сёння павінны вынесці прысуд пяці анархістам
Пракурор папрасіў для іх ад 3 да 9 гадоў пакарання абмежаваннем і пазбаўленнем волі.
Абвінаваўца папрасіў Яўгену Селівончыку — 3 гады абмежавання волі, Максіму Веткіну — 4 гады абмежавання волі, Аляксандру Францкевічу — 5 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалаю Дзядку — 6 гадоў узмоцненага рэжыму, Ігару Аліневічу — 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Пра гэта паведамляе сайт "Індымедыя Беларусь".
Нагадаем, працэс над імі ідзе ў судзе Заводскага раёна Мінску. Хлопцаў вінавацяць у нападах на будынкі — у прыватнасці, Міністэрства абароны, расійскую амбасаду ў Мінску і турму на завулку Акрэсціна.
Вырак вынясуць сёння а 14.00.