Сёння на Ўправе БНФ адбудзецца прэзентацыя ARCHE пра Плошчу
На старонках апошняга нумару часопіса - нататкі з Акрэсціна, аналітыка ад палітолагаў, міжнародныя стасункі Беларусі і Захада пасля Плошчы, фотарэпартажы.
Прэзентацыя чарговага нумару часопіса ARCHE пра Плошчу адбудзецца сёння на Ўправе БНФ у Мінску.
Сустрэча з рэдактарам Валерам Булгакавым і аўтарамі часопіса пачнецца а 19-й. Уваход вольны. Прэзентацыя адбудзецца ў межах культурніцкай кампаніі "Абаронім Востраў Свабоды".