Сёння будзе суд над журналісткамі Юліяй Дарашкевіч і Ірынай Козлік
Працэс пачнецца а 9-й у судзе Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3).
Журналістак вінавацяць у незаконным пікетаванні. Нагадаем, што ў сераду ўвечары іх затрымалі ў цэнтры Мінска, каля Палаца мастацтваў падчас фотасесіі з плюшавым мядзведзікам.
Гэтак журналісты ладзяць акцыю салідарнасці з затрыманым Антонам Сурапіным, які першым апублікаваў фотаздымкі мядзведзікаў, скінутых над Беларуссю са шведскага самалёта. Хлопца трымаюць у СІЗА КДБ і вінавацяць у дапамозе шведам, якія парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі.
Фатограф Юлія Дарашкевіч і журналістка "Комсомольской правды" Ірына Козлік, хутчэй за ўсё, правялі ноч у турме на Акрэсціна.