Сёння будзе разглядацца адміністратыўная справа Валянціна Стэфановіча

Праваабаронцу выклікаюць на 14:00 гадзін 19 кастрычніка да намесніка начальніка аддзела Кутнік Алены Юр’еўны для ўдзелу ў адміністратыўным працэсе, паведамляе сайт "Вясны".


Нагадаем, што падатковая інспекцыя Партызанскага раёна Менска мае намер спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Ён заявіў, што нязгодны з выстаўленымі прэтэнзіямі Міністэрства па падатках і зборах, і тлумачыць пераслед з боку ўладаў палітычнымі матывамі.

Нагадаем, што кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі ад 4 жніўня знаходзіцца за кратамі. Яму пагражае 7 гадоў турмы за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйных памерах.