Сёння будзе абвешчаны прысуд Статкевічу і Усу

Разам з двума экс-кандыдатамі Міколам Статкевічам і Дзмітрыем Усам на лаве падсудных апынуліся Андрэй Пазняк, Аляксандр Класкоўскі-малодшы, Аляксандр Квяткевіч, Арцём Грыбкоў і Дзмітрый Буланаў.

Пракурор Кірыл Чубкавец просіць пакараць абвінавачаных калоніяй ўзмоцненага рэжыму, тэрмінамі ад 4 да 8,5 год. Так, для Міколы Статкевіча абвінаваўца патрабуе 8 год, для Дзмітрыя Уса — 7.

Нагадаем, што прысуд павінны былі абвясціць яшчэ 20 траўня, але гэтага не адбылося праз раптоўную хваробу суддзі. Таму вырак зачытаюць сёння, а 14.00.