Сёння асудзяць затрыманых на акцыі салідарнасці з палітвязнямі
У судзе Цэнтральнага раёна павінны разгледзець шэсць справаў.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Лабковіч, на ўчарашняй акцыі салідарнасці з палітвязнямі было затрымана шэсць чалавек. Чакаецца, што ўсе шасцёра паўстануць перад судом.
Сярод затрыманых - чацвёра актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", Гэта Сяргей Казакоў, Алег Рагоўскі, Аляксандр Салдаценка і Алег Рахоўскі. Прозвішчы яшчэ двух затрыманых пакуль невядомыя.
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі праводзяцца з 21 кастрычніка. Яны праходзяць па адным сцэнары: супрацоўнікі міліцыі пачынаюць разганяць і затрымліваць удзельнікаў, як толькі тыя з'яўляюцца на Кастрычніцкай плошчы.