Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі
18 гадоў таму, у 1994-м, была прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусі.
Канстытуцыю прымалі дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання пры старшынстве Мечыслава Грыба. Яго подпіс і стаіць на Асноўным законе краіны.
У 1996 годзе Канстытуцыя была змененая з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі праз усенародны рэферэндум. Беларускія заканадаўцы, аднак, законнасць рэферэндуму не прызналі, што прывяло да значнага крызісу ўлады. І хаця перамогу атрымаў кіраўнік дзяржавы, міжнародная супольнасць не прызнала ініцыяваныя ім змены.