Сёння абвесцяць прысуд Леаніду Кавалёву
Экс-намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму і колішняга кіраўніка БРСМ вінавацяць у атрыманні хабару. Сам ён сваёй віны не прызнае.
Працэс над Кавалёвым адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе. Раней паведамлялася, што ў справе фігуруе сума ў 2500 еўра. Пракурор запатрабаваў для высокапастаўленага чыноўніка 7 гадоў калоніі.
Фота Леаніда Кавалёва ў час кіраўніцтва БРСМ — bymedia.net