Саюз палякаў рыхтуе дапамогу сям’і Андрэя Пачобута

На сходзе гродзенскай гарадской арганізацыі Саюзу абралі ініцыятыўную групу з трох асобаў, каб стварыць камітэт дапамогі. Мэта — сабраць грошы для Аксаны Пачобут і яе двух дзетак, перадае Радыё "Свабода". У Саюзе палякаў працягваюць таксама збіраць подпісы пад хадайніцтвам аб змене Андрэю Пачобуту меры стрымання.  


Андрэй Пачобут — кіраўнік Галоўнай рады Саюзу палякаў. Ён карэспандэнт польскай "Газэты выборчай". Пачобута вінавацяць у абразе прэзідэнта і паклёпе на яго. У аснове справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узятая з "Газэты выборчай".