Саўмін зацвердзіў новы парадак абмену і выдачы правоў кіроўцы

Саўмін вызначыў, што ўсе пасведчанні, якія не маюць адмысловай пазнакі, што абумоўлівае сапраўднасць пасведчання кіроўцы і талона да пасведчання кіроўцы, падлягаюць абавязковаму абмену. Аднак урад не пазначыў, у які тэрмін пасведчанні трэба замяніць, перадае "Ежедневник".

Рашэнне ўрада набывае моц ужо з наступнага тыдня, і з гэтага тэрміну ўсе ўладальнікі пасведчанняў кіроўцы будуць павінны звярнуцца ў адпаведныя падраздзяленні ДАІ з заявай наконт замены дакументаў на новыя.

Цяпер грамадзяне Беларусі маюць права звяртацца ў любое экзаменацыйнае падраздзяленні ДАІ незалежна ад таго, дзе яны зарэгістраваныя.