Салігорцы абараняюць незалежную прэсу ад міністра інфармацыі
Шэраг грамадскіх дзеячаў Салігорска накіравалі лісты ў абарону газет “Наша Ніва” і “Народная воля”. Іх адрасат — міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.
Салігорцы звяртаюцца да міністра з патрабаваннем ў тэрміновы парадку адклікаць іскі Міністэрства інфармацыі супраць дадзеных газет. Яны заклікаюць Праляскоўскага кіравацца Канстытуцыяй Беларусі і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, адзначае сайт "Вясна".
Нагадаем, артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гарантуе кожнаму чалавеку права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх. Гэта права ўключае ў тым ліку свабоду бесперашкодна атрымліваць інфармацыю.