Рубінаў перадаў Папе не толькі прывітанне ад Лукашэнкі, але і запрашэнне
Беларуская дэлегацыя падчас інтранізацыі Папы Рымскага Францішка запрасіла пантыфіка наведаць нашу краіну.
Пра гэта паведаміў агенцтву "Интерфакс-Запад" старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў.
"Мы праінфармавалі пантыфіка пра тое, што католікі і праваслаўныя Беларусі жывуць у міры і згодзе, і выказалі надзею, што Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь", — расказаў Рубінаў.
Рубінаў здолеў перадаць Францішку прывітанне ад Лукашэнкі

Фота — Еўрарадыё, ria.ru