Дом пад Лагойскам, у якім выбухнуў газ, адновяць

Аб гэтым сёння яго жыхарам паведамілі на сходзе у санаторыі “Рудня”. Дзе будуць жыць пацярпелыя да гэтага часу – пакуль невядома. Раённыя ўлады збіраюцца перасяліць іх у гатэль. Людзі пратэстуюць і хочуць, каб ім выдалі нармальнае сацыяльнае жыллё. Як стала вядома Езрарадыё, яны збіраюца пісаць скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Нагадаем, што выбух у трохпавярховым жылым доме пад Лагойскам адбыўся днём 8 лютага. Папярэдняя прычына – выбух бытавога газу. У выніку адзін чалавек загінуў, два знаходзяцца ў лякарнях. Агулам раненні атрымалі 15 чалавек.