Расійскі крэдыт залежыць ад свабоды расійскіх СМІ ў Беларусі

Па яго словах, калі ўлады Беларусі працягнуць абмяжоўваць працу расійскіх СМІ, то Расія можа, у сваю чаргу, абмежаваць крэдытную падтрымку нашай краіны.


Ён падкрэсліў, што расійскі ўрад не можа пакінуць без увагі такія выпадкі, калі яны адбываюцца, перадае РІА "Новости".


Кудрын заявіў, што бачыць памяншэнне галоснасці, непаважлівыя ці несяброўскія крокі ў дачыненні да расійскіх СМІ. Калі ў бліжэйшыя месяцы паўторацца такія крокі абмежавальнага характару, заявіў чыноўнік, то Расія пакідае за сабой права прыняць меры па абмежаванні крэдытнай падтрымкі Беларусі.