Прысвечаная беларускім палітвязням фотавыстава праходзіць у Лондане

Адкрыццё экспазіцыі адбылося 20 ліпеня. Яе прымеркавалі да прэм'еры спектакля Свабоднага тэатра Eurepica. Challenge, паведамляюць naviny.by. На выставе прадстаўлены фатаграфіі лістоў з следчых ізалятараў і турмаў, а таксама здымкі родных і блізкіх фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 ў Мінску.

Арганізатарамі праекта выступілі адміністрацыя тэатра Almeida і грамадзянская ініцыятыва сваякоў палітвязняў «Вызваленне» сумесна з ініцыятывай Free Belarus Now і Свабодным тэатрам.