Віцебскага прадпрымальніка Правальскага затрымалі другі раз

Перад затрыманнем Правальскі паспеў па тэлефоне паведаміць сыну, што да яго падышлі невядомыя ў цывільным. Пасля сувязь з ім абарвалася, паведамляе БелаПАН. Верагодна, Уладзіміра Правальскага адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС.

Паводле слоў жонкі Правальскага, толькі сёння яна даведалася, што муж знаходзіцца ў следчым ізалятары і суд над ім можа адбыцца "сёння-заўтра".

Нагадаем, што прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта на выбарах-2010 Уладзімір Правальскі ўжо затрымліваўся 30 чэрвеня. Тады яго адпусцілі без пратаколу.