Працэс над анархістамі працягнецца 19 траўня
Сёння ў судзе былі дапытаны абвінавачваныя. Мяркуецца, што заўтра суд працягне працу з допыту сведак па справе.
Працэс над пецярымі ўдзельнікамі анархісцкага руху працягнецца ў судзе Завадскога раёна Менска ў 10 гадзін.
Працэс над Максімам Веткіным, Яўгенам Селявончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам — пачаўся 18 траўня. Анархістаў вінавацяць у несанкцыяванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны Беларусі (у 2009 годзе). Таксама яны нібыта закідвалі "кактэйлем Молатава" расійскую амбасаду ў Мінску Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна (у 2010 годзе). Анархістам таксама выставілі абвінавачанне ў нападах на іншыя будынкі — закідванне фаерамі сталічнага казіно "Шангры Ла" і будынка Федэрацыі прафсаюзаў. Францкевіча таксама вінавацяць у хакерскім падломе сайта Наваполацкага гарвыканкаму, паведамляе БелаПАН.
Усім ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.