Праляскоўскі спрачаецца з Кудрыным

Па словах Алега Праляскоўскага, якія перадае БЕЛТА, заявы расійскага чыноўніка не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам справаў і нічым не абгрунтаваныя. Міністр інфармацыі мяркуе, што некарэктна пераводзіць пытанні СМІ ў плоскасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.


Па яго словах, у Беларусі няма ніякіх праблем для працы расійскіх сродкаў масавай інфармацыі. Усе журналісты, кажа Праляскоўскі, свабодна атрымліваюць акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў і для іх няма ніякіх абмежаванняў. 


Праляскоўскі прапанаваў, каб Кудрын назваў факты ўціску расійскіх журналістаў у Беларусі. Пакуль жа ніякіх афіцыйных прэтэнзій на гэты конт расійскі бок не выстаўляў.


Нагадаем, што Аляксей Кудрын звязаў вылучэнне расійскага крэдыту Беларусі са свабодай расійскім СМІ.