Пракуратура: Зламысніку, які скалечыў бакланаў, пагражае штраф ці арышт

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў пракурор Чашніцкага раёну Яўген Бадзянкоў:
120726 Badziankou(baklany).mp3
“У дадзеным выпадку гаворка не вялася аб здабычы. Здабыча, якая кваліфікуецца Крымінальным кодэксам, мусіць тычыцца паляўнічых відаў жывёлаў”.

Артыкула за “злоснае абыходжанне з жывёламі” ў беларускім Крымінальным кодэксе няма. Таму зламысніку пагражае альбо штраф, альбо 15 сутак.

У Чашніцкім сельсавеце, куды цяпер перадалі справу для складання адміністрацыйнага пратакола, пра зламысніка нічога сказаць не могуць. Зазначылі толькі, што "ён, відаць, не ўраўнаважаны".

Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёна дзясяткам птушанятаў бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было. Міліцыя знайшла зламысніка.