Пракуратура перадала ў суд справы Халіп, Севярынца і Марцалева

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старэйшы памочнік пракурора Мінска па грамадскім сувязям Сяргей Балашаў.

Сяргей Марцелеў (былы кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча), Павал Севярынец (давераная асоба Віталя Рымашэўскага), а таксама Ірына Халіп ( давераная асоба Андрэя Саннікава) вінавацяцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Мера стрымання ўсіх траіх фігурантаў засталася без змен: Марцалеў і Севярынец знаходзяцца пад вартай, Халіп - пад хатнім арыштам.