Абавязкі кіраўніка Прадстаўніцтва ЕС у Мінску будзе выконваць Рудольф Рышар

Аб гэтым Еўрарадыё паведамілі ў беларускім Прадстаўніцтве ЕС. Нагадаем, што 28 лютага ў МЗС Беларусі былі выкліканыя кіраўніца Прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Майра Мора і амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка. Ім было прапанавана "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб данесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрыймальнасці ціску і санкцый". Увечары таго ж дня ў спецыяльным звароце высокі прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан адзначыла, што ЕС адклікае паслоў сваіх краін у Мінску на знак салідарнасці.

Беларусь — ЕС. Хроніка дыпламатычнай вайны. Год 2012