Помнік ахвярам тэракту ў метро паставяць да гадавіны выбуху

Праца над кампазіцыяй амаль завершаная, паведамляюць "Мінск-Навіны". Па словах аўтара помніка скульптара Канстанціна Селіханава, галоўная ідэя кампазіцыі — не толькі нагадаць пра журботныя падзеі 11 красавіка 2011 года. Сваёй працай аўтар хацеў перадаць пасланне нашчадкам пра тое, што трэба шанаваць кожнае імгненне жыцця.

Кампазіцыя зробленая ў выглядзе бронзавай пліты, на якой — 15 хваляў (па ліку загінулых падчас трагедыі ў метро). На грабянях хваляў — імёны загінулых. Вышыня знака — 2 м 30 см.