Польшча пакуль не абвяргае інфармацыю аб рахунках Бяляцкага
Аб гэтым паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка.
16 лістапада ён правёў прэс-канферэнцыю з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё аб магчымасці абвяржэння інфармацыі з польскіх банкаў аб рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага, спадар Шарэпка паведаміў, што не валодае інфармацыяй на гэты конт.
Нагадаем, што 10 лістапада адвакат Алеся Бяляцкага падаў хадайніцтва аб далучэнні да справы Бяляцкага ліста з Мінюста Літвы, у якім абвяргаецца інфармацыя аб рахунках беларускага праваабаронцы ў літоўскіх банках. Суддзя хадайніцтва задаволіў і ліст з афіцыйнымі пячаткамі Мінюста і літоўскай амбасады быў далучаны да справы.