“Плюсы” і “мінусы” байкоту выбараў

120124 Luka6uk Vybary.mp3

Дыскусія наконт байкоту парламенцкіх выбараў альбо ўдзелу ў іх апазіцыі пагражае расцягнуцца на некалькі месяцаў. Самі ж палітыкі прытрымліваюцца супрацьлеглых меркаванняў на гэты конт.


Самым непахісным прыхільнікам поўнага байкоту ад пачатку стаў былы “фронтавец” Віктар Івашкевіч. І хоць выбары яшчэ афіцыйна не аб’яўленыя, ён прапануе актыўна байкатаваць іх ужо сёння: не вылучаць кандыдатаў і сябраў камісій, а толькі ў дзень галасавання падлічваць выбаршчыкаў. Для таго, каб будучы “прызначаны” парламент не быў прызнаны ў свеце.

Віктар Івашкевіч: “Байкатуючы выбары, мы перашкодзім рэжыму легітымізавацца і атрымаць новыя крэдыты”Віктар Івашкевіч: Байкатуючы выбары, мы перашкодзім рэжыму легітымізавацца і атрымаць новыя крэдыты


Больш памяркоўнай пазіцыі прытрымліваецца лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Пагражаючы байкотам, палітык хоча дабіцца ад улады вызвалення палітвязняў.

Уладзімір Някляеў: “Я прапанаваў падпісаць дакумент, у якім было б ясна сказана: “Апазіцыя прымае ўдзел у выбарах толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў”. І прызначыць час для выканання гэтай умовы. Найлепшым днём для гэтага быў бы дзень абвяшчэння парламенцкіх выбараў. Гэта — 6 чэрвеня. Выконваюцца нашы ўмовы — мы гуляем у гэтую гульню, не выконваюцца — не гуляем Някляеў: Выконваюцца нашы ўмовы — мы гуляем у гэтую гульню, не выконваюцца — не гуляем”.

А гэта азначае — пачынаецца актыўны байкот выбараў. З улёткамі, мітынгамі, затрыманнямі актывістаў і гэтак далей. Праўда, у тым, што ў апазіцыі хопіць “чалавечага рэсурсу” на правядзенне паўнавартаснай кампаніі байкоту, Някляеў не ўпэўнены. Як, зрэшты, і ў тым, што гэтага рэсурсу хопіць на паўнавартасны ўдзел у выбарах.

Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі. Толькі ўладам ён дае тэрмін да 25 сакавіка.

А вось левыя з партыі “Справядлівы свет” схіляюцца да ўдзелу ў выбарах да канца, прызнаецца намеснік старшыні Валерый Ухналёў.

Валерый Ухналёў: “Мы павінны цалкам выкарыстаць гэтую электаральную кампанію. Абіраць і вылучаць людзей у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, арганізоўваць назіранне, вылучаць кандыдатаў у дэпутаты, праводзіць выбарчую кампанію і ўдзельнічаць да канца Ухналёў: Мы павінны цалкам выкарыстаць гэтую электаральную кампанію”.

На байкот паводле сцэнарыя Віктара Івашкевіча левыя не згодныя. Але калі “шасцёрка” вырашыць дзейнічаць паводле сцэнарыя Някляева-Рымашэўскага, то і яны кінуць сілы на актыўны байкот выбраў — заклікаць людзей не ісці галасаваць.

Які з гэтых трох сцэнарыяў абраць, апазіцыя можа спрачацца яшчэ доўга. У той жа час, у байкоце, як і ва ўдзеле ў выбарах, ёсць свае плюсы і мінусы, лічыць палітолаг Валеры Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч: “Пытанне пра несправядлівасць выбараў выходзіць на парадак дня. І пытанне пра палітвязняў. Адмовай удзельнічаць у выбарах гэтыя пытанні апазіцыя выцягвае на парадак дня і ставіць іх перад грамадствам, што цяжка было б зразумець, калі б апазіцыя пайшла на гэтыя выбары”.

Але мінусаў у байкоту таксама хапае.

Валеры Карбалевіч: “Байкот магчымы тады, калі ёсць выбары. Ва ўмовах, калі галасы не лічаць, байкот, як гэта разумеюць ва ўсім свеце, немагчымы. Неўдзел у выбарах зніжае матывацыю ўсіх апазіцыйных структур нешта рабіць з насельніцтвам. Улада будзе перашкаджаць: будуць арыштоўваць людзей, якія агітуюць за байкот. Скажуць, што гэта парушэнне закона Карбалевіч: Байкот магчымы тады, калі ёсць выбары”.

Віктар Івашкевіч спадзяецца, што дзякуючы байкоту Захад не прызнае новы склад парламента. Але на думку Карбалевіча, беларускім уладам гэта абыякава.

Валеры Карбалевіч: “Уладам беларускім тое, што пра іх скажуць на Захадзе, да ліхтара. І калі б апазіцыя не ўдзельнічала ў выбарах, то ўладам нават лепш — менш праблем, менш трэба мабілізоўваць вертыкаль Карбалевіч: Уладам беларускім тое, што пра іх скажуць на Захадзе, да ліхтара”.

І нават байкот з назіраннем за выбарамі, падлікам людзей, што прагаласавалі, будзе мець слабы вынік.

Валеры Карбалевіч: “Улада скажа, што мы перамаглі, таму што на выбары прыйшло 90% выбаршчыкаў. Апазіцыя скажа: “Не, на выбары не прыйшло большасць насельніцтва, таму выбары не адбыліся”. І кожны застанецца пры сваім”.

Калі ж у выбарах браць паўнавартасны ўдзел, то можна не толькі правесці паўнавартасную выбарчую кампанію, данесці свае ідэі да выбаршчыкаў, але і на канкрэтных прыкладах прадэманстраваць, як апазіцыянераў не ўключаюць у склад выбарчых камісій, як насамрэч лічаць галасы і хто мае шанец стаць дэпутатам, мяркуе палітолаг і дадае, што пытанне палітвязняў спісваць нельга.