Пісьменнікі заступіліся за адвакатку Ганну Бахціну

Як адзначае прэс-служба творчага саюза, сярод падпісантаў — Народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій Беларусі Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько і дзясяткі іншых вядомых пісьменнікаў.

 
Нагодай для заявы стала пагрозлівая сітуацыя з адвакаткай. Ганна Бахціна не прайшла атэстацыю адвакатаў, якую зладзіў Мінюст. Цяпер яе могуць пазбавіць ліцэнзіі.


У сваім звароце пісьменніцкі саюз заяўляе, што ведае Бахціну як аднаго з лепшых у нашай краіне абаронцаў правоў і свабодаў грамадзян. Яна абараняла творчы саюз у працэсах Вярхоўнага суда. Таму пісьменнікі заклікаюць атэстацыйную камісію перагледзець прынятыя рашэнні.