Пашпарты будуць выдаваць з 14 гадоў, а не з 16

Як тлумачыцца ва ўказе, новая мера дазволіць непаўналетнім з 14 гадоў рэалізаваць належныя ім права на асобныя юрыдычна значныя дзеянні. Напрыклад, падлеткі змогуць класці грошы ў банкі і распараджацца ім.

Таксама ўказ мае шэраг іншых зменаў у заканадаўства. У прыватнасці, замежныя грамадзяне, якія часова пражываюць у Беларусі, і нашыя суайчыннікі, якія пастаянна пражываюць па-за межамі краіны, змогуць атрымліваць пасведчанне кіроўцы і рэгістраваць у Беларусі транспарт на сябе.

Касуецца шэраг адміністрацыйных працэдур. Напрыклад, гэта выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў ці сведчанне аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі, інфармуе БелаПАН.

Указ набывае сілу праз тры месяцы.

Фота: dzr.by