Партыя БНФ заклікала Куляшова сысці ў адстаўку
Управа Партыі БНФ выступіла з заявай, у якой канстатавала, што цяперашні Дзень Волі "быў адзначаны маштабнымі рэпрэсіямі супраць апанентаў аўтарытарнага рэжыму"
Партыя БНФ заклікала міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова падатак у адстаўку на падставе няздольнасці забяспечыць правапарадак і выкананне правоў грамадзян, паведамляе ALE.BY
"Управа Партыі БНФ з трывогай адзначае, што 25 сакавіка спецслужбамі ў Мінску і іншых гарадах краіны было здзейснена супрацьпраўная аперацыя па ізаляцыі палітычных апанентаў рэжыму: дзясяткі чалавек былі прэвентыўна затрыманы без законных падставаў, а супраць шэрагу палітычных дзеячаў і моладзевых актывістаў узбуджаны справы пра адміністрацыйныя правапарушэнні па відавочна хлуслівых сведчаннях. Ад незаконных дзеянняў спецслужбаў і міліцыі пацярпелі шэраг чальцоў і кіраўнікоў Партыі БНФ",- гаворыцца ў заяве Партыі БНФ.
"Асаблівае абурэнне выклікаюць брутальнае збіванне і беспадстаўнае затрыманне кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцера Салаўёва. Высунутыя супраць Салаўёва абвінавачванні Ўправа Партыі БНФ ацэньвае як неабгрунтаваныя і беспадстаўныя. Нанясенне траўмаў пры затрыманні Салаўёву Ўправа БНФ разглядае як акт фізічнай помсты палітыку ў сувязі з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю. Занепакоенасць і трывогу выклікае таксама зняволенне Віктара Івашкевіча і іншых асоб па хлуслівых абвінавачваннях ў "хуліганстве", - заявілі ў Партыі БНФ.