Пачатак эпідэміі грыпу чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіла кіраўніца Нацыянальнага цэнтра па грыпу Наталля Грыбкова.
Паводле яе слоў, гэтай зімой чакаецца эпідэмія сярэдняй цяжкасці. Найбольш шырокі распаўсюд атрымае вірус грыпу H3. Але сустракаецца ў тых, хто ўжо захварэў на грып, і вірус H1, які стаў прычынай пандэміі ў 2009-2010 годзе.
Сярод тых, хто захварэе, будзе больш дзяцей, чым дарослых. Гэта тлумачыцца тым, што ў дзяцей яшчэ няма імунітэта да вірусаў грыпа, якія "хадзілі" раней.
Наталля Грыбкова: "Вірусы грыпа H3 — з трэцім тыпам гемаглютыніна — пачынаюць сябе праяўляць даволі сур'ёзна. Усе, хто нарадзіўся за апошнія тры гады, не імунныя да гэтага вірусу, калі ім не рабілі прышчэпак".
Узровень вакцынацыі супраць грыпу на дадзены момант складае ў Беларусі амаль 32%.