Па Гомельшчыне прайшоў ураган
Ад моцнага ветру пацярпелі 230 жылых дамоў.
Як паведамляе БелаПАН, пацярпелі дзевяць населеных пунктаў у Добрушскім і Гомельскім раёнах. Пераважна ураган разбурыў апорныя канструкцыі дахаў.
Шыферам, які зваліўся з даху, былі забітыя два бычкі. Вецер парушыў працу больш як 30 кіламетраў лініі электраперадачы ў Добрушскім раёне. Без электрычнасці засталіся восем населеных пунктаў.
Фота — ctv.by