“Не быць скотам”: 140 тысяч праглядаў за 1 дзень

Кліп гурта “Ляпис Трубецкого” на песню “Не быць скотам” ставіць рэкорды праглядаў у YouTube. За суткі (спасылка на ролік з’явілася позна ўвечары 7 лістапада) яго прагледзела больш за 140 тысяч чалавек. Пры гэтым колькасць праглядаў імкліва расце: мяжу ў 100 тысяч праглядаў кліп “ляпісаў” пераадолеў некалькі гадзінаў таму, раніцай 9 лістапада.

“Не быць скотам” пераўзыйшоў па папулярнасці культавае відэа Юры Дземідовіча “Чароўны трусік”. Кліп Дземідовіча сабраў 100 тысяч праглядаў прыкладна за 5 дзён. Што праўда, за 2 гады, што прайшлі ад публікацыі “Чароўнага трусіка”, яго прагледзела каля 2 мільёнаў карыстальнікаў YouTube.

Ці збярэ столькі ж праглядаў беларускамоўная песня “Ляписа Трубецкого” на верш Янкі Купалы — пакажа час.