Нацбанк яшчэ не вырашыў, калі адмовіцца ад банкнотаў у 10 і 20 рублёў
Наўрад ці гэта адбудзецца ўжо 1 студзеня, кажуць у галоўным банку краіны.
Рашэнне пра час адмовы ад абарачэння банкнотаў у 10 і 20 рублёў, пакуль не прынятае. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік Упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка.
“Рашэнне будзе прынятае сумеснай пастановай урада і Нацыянальнага банка”, — удакладніў чыноўнік.
Тым часам Міністэрства гандлю яшчэ 12 кастрычніка рэкамендавала крамам і іншым гандлёвым арганізацыям акругляць кошты на сваю прадукцыю да 50 і 100 рублёў.