На прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся пажар
Узгаранне адбылося ў кацельным цэху сёння а 7-й раніцы.
На месца выязджалі 20 адзінак спецтэхнікі МНС і 65 выратавальнікаў. Пажар быў ліквідаваны за паўгадзіны. БЕЛТА адзначае, што ніхто не пацярпеў, не спынялася і вытворчасць. Агонь пашкодзіў абсталяванне ў цэху, а таксама дах на плошчы 720 квадратных метраў.
Фота — bymedia.net