На мяжы з Літвой у чэргах больш за 1500 фур
Аб гэтым паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Раніцай 2 кастрычніка на беларуска-літоўскай мяжы ў пунктах пропуску "Катлоўка" сабралася 260 грузавых і 10 легкавых аўтамабіляў, "Каменны Лог" - 600 і 50, "Беняконі" - 240 і 10 адпаведна. У "Прывалцы" чарга з 300 грузавых машын.
У пункце пропуску "Урбаны", адзіным на мяжы з Латвіяй, чарга аўтамабіляў складае 300 грузавікоў.
Памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам выбіраць маршруты з улікам чэргаў.