На мінскай сустрэчы БХД сёння - урачысты канцэрт і фільм "Дзень Волі"

Чакаюцца выступы паэтаў і бардаў Галіны Каржанеўскай, Таццяны Беланогай, Марыі Новікавай, Юліі Фраловай, Андрэя Бананава і Аляксея Галіча.  Сустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе пр. Машэрава, 8.

Таксама напрыканцы паседжаньня будзе паказаны дакументальны фільм  Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", зняты на замову тэлеканала "Белсат", паведамляе прэс-служба БХД.