На Кубе згуляюць “гей-вяселле” у гонар Фідэля Кастра

Аднаполыя шлюбы на Выспе Свабоды забароненыя, але ў дадзеным выпадку закон не парушаецца. Рэч у тым, што Вэндзі Ірыепа насамрэч транссэксуал, які пасля аперацыі па змене пола афіцыйна стаў жанчынай. Вэндзі пабярэцца шлюбам з Ігнасіё Эстрадай, змагаром за правы сэксуальных меншасцяў.

13 жніўня Фідэлю Кастра спаўняецца 85 год. Летась ён афіцыйна пакаяўся перад геямі і лесбіянкамі за тое, што ў часы свайго праўлення прыцясняў іх правы. Дарэчы, пляменніца камандантэ Марыела Кастра з’яўляецца актывісткай гей-руху.