На Кастрычніцкай — прыкладна 10 удзельнікаў акцыі салідарнасці

Адзін чалавек дастаў партрэт, але яго адразу затрымалі і павялі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус. Акцыя выклікала вялікую ўвагу журналістаў, іх прыкладна 40. Людзі ў цывільным спрабуюць перашкодзіць журналістам здымаць удзельнікаў акцыі.

Ёсць на плошчы і спецназ у форме, але яго няшмат. Не заўважаныя і аўтазакі, хоць ёсць некалькі мікрааўтобусаў і адзін аўтобус з танаваным шклом.