На Гомельшчыне сёння чакаюць трапічную спякоту

Па іх словах, якія перадае interfax.by, сёння на тэрыторыю Беларусі будзе ісці гарачае трапічнае паветра. Найбольш яно закране паўднёвы ўсход краіны.

Дарэчы, 7 жніўня на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. Пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, удзень па ўсходзе — да 24 м/с, у асобных раёнах град.

Аднак ужо ў чацвер, 9 жніўня, надвор'е ў Беларусі будзе фармаваць атмасферны фронт і няўстойлівае вільготнае паветра з Балтыйскага мора.

Фота — belal.minsk.by