На чарзе ў суд яшчэ 7 фігурантаў справы "19 снежня"

Сёння следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ў пракуратуру Мінска для накіравання ў суд перададзеная крымінальная справа ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты Статкевіча і Уса.

Разам з імі ў пракуратуру перададзеныя справы Квяткевіча А.А., Буланава Д.А.,Пазняка А.А., Грыбкова А.Ф., якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", а таксама Аляксандра Класкоўскага, якога абвінавачваюць па трох артыкулах КК РБ — па ч.1 і ч.2 арт.293 ("Масавыя беспарадкі"), арт.369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") і арт.382 ("самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы"), перадае прэс-служба МУС.