МЗС адказаў Польшчы наконт "справы Бяляцкага"

Нагадаем, што польская дыпламатыя негатыўна паставілася да таго, што Генпаркуратура перадала Беларусі звесткі пра банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх грамадзскіх дзеячаў. Па словах польскіх дыпламатаў, Беларусь знайшла "дзіркі" ў міжнародных пагадненнях аб праўнай дапамозе.

 
Са свайго боку, Савіных адзначае, што заява польскага МЗС характарызуецца прававым нігілізмам, перадае БЕЛТА. Беларускі дыпламат мяркуе, што польскім калегам варта ўспомніць гісторыю XX стагоддзя і незлічоныя пакуты, якія прынесла еўрапейскім народам выкарыстанне прынцыпу "мэта апраўдвае сродкі".

Савіных заявіў, што заганная практыка "штучнага вырошчвання" кіраваных з-за мяжы псеўдапалітычных аб'яднанняў супярэчыць нормам нацыянальных заканадаўстваў і з'яўляецца добрым асяроддзем для розных злачынстваў і злоўжыванняў.