МУС: у Беларусі гандлявалі фальшывым Nescafe
Падробленую каву вядомай маркі прывозілі ў нашу краіну з Расіі.
Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС правялі адначасова па ўсёй краіне маштабную аперацыю. У Мінску і абласных цэнтрах было знойдзена і забрана амаль 5 тысяч упаковак з фальшывай кавай на агульную суму больш за 60 мільёнаў рублёў (каля 7 тысяч долараў).
БЕЛТА адзначае, што аператыўнікі натрапілі на след зламыснікаў пасля аналізу прычынаў зніжэння ў 2012 годзе ўдвая аб'ёмаў афіцыйнага імпарту кавы ў Беларусь.
Фота — tumix.ru