Мультфільм паводле сцэнара беларускі стаў хітом на Youtube (відэа)

Мультфільм — казачнае апавяданне, у якім украінскім дзецям распавядаецца пра падаткі ды іх значэнне для грамадства. Яго сцэнар напісала пісьменніца з Гомеля Людміла Багданава. Наша суайчынніца перамагла ў конкурсе, у якім удзельнічалі 343 сцэнары. За перамогу ў конкурсе беларуская пісьменніца атрымала 100 тысяч грывень (12 500 долараў).

“Горад мары” ўпершыню выйшаў на экраны 15 лістападазе 2011 года на украінскай і рускай мовах. Мультфільм трансляваўся па тэлебачанні і дэманстраваўся школьнікам у кінатэатрах, а таксама быў выкладзены на YouTube для вольнага прагляду.

На гэтым тыдні ў інтэрнэце з’явілася таксама і англамоўная версія мультфільма.