Мінскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу Васіля Парфенкова

Справу разглядала калегія суддзяў: старшынстваваў Назараў пры ўдзеле Крата і Хоміча.

Асабіста Васіля Парфянкова на судзе не было. Яго інтарэсы прадстаўляў адвакат Ігар Папкоўскі. У сваім выступе ён звярнуў ўвагу суда на тое, што высновы суддзі Вольгі Комар няслышныя, паколькі ў справе яго падабароннага няма складу злачынства масавых беспарадкаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Адвакат Парфенкова сёння заявіў, што "біццё шкла на плошчы Незалежнасці суправаджалася крыкамі:"Не трэба!",што сведчыла пра адсутнасць падтрымкі гэтых дзеянняў", паведамляе Камітэт міжнароднага кантроля, які вядзе онлайн-рэпартаж з суда.

Пракурор не пагадзіўся з довадамі скаргі і сцвярджаў, што віна цалкам даказана матэрыяламі справы. Пракурор заявіў, што ў першую чаргу абвінавачаны даў сведчанні, што ён наносіў удары па загародках,і далучыўся да натоўпу.

Пасля гэтага калегія сышла для прыняцця рашэння.

Нагадаем, Васіля Парфянкова асудзілі на 4 гады строгага рэжыму. Паводле словаў абвінаваўцы, актывіст штабу Някляева ўдзельнічаў у беспарадках, 61 раз ударыў па Дому ўрада і супраціўляўся міліцыі.

Былы сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Васіль Парфянкоў стаў першым з 42 падазроных па справе "аб масавых беспарадках 19 снежня", чыю справу пачаў разглядаць суд.