Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла швейцарскаму “Лугана”
Гульня прайшла 12 жніўня ў швейцарскім горадзе Ле Сэнцье ў рамках міжнароднага турніра Vallee de Jou. Гэта быў другі матч беларускага клуба.
Вынік сустрэчы “Дынама” — “Лугана” — 2:3 (па булітах). У беларусаў шайбы закінулі Дзмітры Мялешка і Лібор Піўко.
У першым матчы гэтага турніра “Дынама” таксама ў серыі булітаў абыграла яшчэ адзін швейцарскі клуб — “Фрыбур” — 4:3.
У другой падгрупе гуляюць швейцарскія “Сервет” і “Лазана”, а таксама чэшская “Бензіна”. Па выніках турніра ў адно кола ў кожнай падгрупе ў сутыкавых матчах будуць разыграныя выніковыя месцы. Сутыкавыя матчы пройдуць сёння, 13 жніўня. А назаўтра мінскае “Дынама” вернецца дадому.